БХД віншуе царкву “Новае жыцьцё” зь перамогай (відэа)

04 снежня 2012 20:35  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя віншуе царкву “Новае жыцьцё” зь перамогай.

 

Адміністрацыя ЖРЭА Маскоўскага раёна Менску заявіла, што адмаўляецца ад будынку царквы «Новае жыцьцё», передае Радыё Свабода.

 

Пра гэта юрысту царквы Сяргею Луканіну паведаміла ў тэлефоннай размове судовы выканаўца Гаспадарчага суду Менску Вольга Шчарбовіч.

Спадарыня Шчарбовіч распавяла, што адпаведная заява адміністрацыі Маскоўскага раёну паступіла яшчэ 29 лістапада, і судовы выканаўца адправіла яе па пошце на адрас царквы. Аднак, паводле словаў Шчарбовіч, магчыма, пошта не пасьпела даставіць ліст. Але калі яна пабачыла ў інтэрнэце, які розгалас атрымала справа пра прымусовае высяленьне царквы з будынку, яна патэлефанавала Луканіну і папрасіла прыехаць, каб ён атрымаў усе неабходныя дакумэнты пра скасаваньне судовай вытворчасьці.

Такім чынам, судовае рашэньне аб вызваленьні будынку застаецца, аднак судовая вытворчасьць ў гэтай справе цалкам спыненая і перададзеная ў архіў. Юрыст царквы Сяргей Луканін атрымаў гэтыя дакумэнты позна ўвечары 4 сьнежня ў Гаспадарчым судзе Менска.

 

Болей навін