Наваполацкім актывістам БХД забаранілі праводзіць пікет (фота)
Актывіст аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргей Малашэнак атрымаў адказ з Наваполацкага гарвыканкама з адмовай у дазволе на арганізацыю пікетавання.
Заяўку наваполацкія актывісты БХД падавалі 26 лістапада. Правядзенне пікету забаранілі, спасылаючыся на рашэнне гарвыканкама № 858, паводле якого пікетаванні і мітынгі павінны праводзіцца ў адзіным месцы горада – каля ўваходу ў гарадскі парк.
“Мы свядома не падавалі заяўку на правядзенне пікету ва ўстаноўленым гарвыканкамам месцы. Мэтай пікету з’яўляецца прыцягненне грамадскай увагі, што не магчыма зрабіць каля ўваходу ў парк. У працоўныя дні там складана сустрэць хоць бы аднаго чалавека”, – адзначыў актывіст.