Георгія Дзмітрука пераабралі старшынёй Хрысціянскай Дзелавой Ініцыятывы
Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгія Дзмітрука паўторна абралі старшынёй Рэспубліканскага Грамадскага Аб’яднання “Беларуская асацыяцыя “Хрысціянская Дзелавая Ініцыятыва”.
На з’ездзе ХДІ таксама былі абраныя тры намеснікі старшыні, рэвізійная камісія і рэспубліканскі савет арганізацыі.
Як паведаміў Георгі Дзмітрук, склад рэспубліканскага савету абнавіўся на 50%.