У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)

10 снежня 2012 13:33  |  Грамадства

Як паведаміў лідар ХДІ і сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук, вітанні ўдзельнікам круглага стала скіравалі ініцыятыўныя групы па правядзенні малітоўных сняданкаў у Літве, Нямеччыне, Расеі і Ўкраіне, выказалі падтрымку апосталські нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці і рыма-каталіцкі мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, шэраг пратэстанцкіх біскупаў. Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі каардынатар па Ўсходняй Еўропе арганізацыі “Еўрапартнёры” Тыло Штайнбрык (фота 8), прэзідэнт “Еўрапартнёры” Тымо Плутчынскі (Нямеччына, фота 7) і іншыя.

 

“Малітоўны сняданак – гэта ўніверсальны сродак для пошуку кантактаў і ўзаемапаразумення. Ён мае вельмі станоўчае значэнне як для грамадскага жыцця, так і для бізнэса”, – падкрэсліў Георгі Дзмітрук, адзначыўшы, што ўсе ўдзельнікі круглага стала станоўча паставіліся да гэтай прпановы.

 

Адначасова з круглым сталом, прысвечаным правядзенню маліоўнага сняданку, адбыўся таксама круглы стол “Эканоміка. Сёння і заўтра”, сярод удзельнікаў якога былі беларускі эканаміст Станіслаў Багданкевіч (фота 3), палітолаг Алесь Шамякін (фота 6) і іншыя.

 

Падчас круглага сталу быў абмеркаваны сучасны стан беларускай эканомікі, былі падкрэсленыя станоўчыя і адмоўныя яе моманты. Сярод станоўчага было названа тое, што беларускі ўрад спрабуе жыць па сродках, траціць, тое, што зарабляе, мінімізаваць выдаткі. Сярод адмоўнага – адсутнасць рэформаў, без якіх немагчыме развіццё.

 

З музычным суправаджэннем круглых сталоў выступіў Даніла Казлоў (фота 4) – фіналіст “Дзіцячага Еўрабачання”. 

 

 

У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)У Беларусі хочуць правесці першы малітоўны сняданак (фота)

Болей навін