У Варшаве маліліся за свабоду Беларусі (фота)

17 снежня 2012 15:21  |  Грамадства

У Варшаве ў кляштары дамініканцаў прайшла імша на беларускай мове за духоўнае абнаўленне Беларусі. На імшы прысутнічалі дзясяткі вернікаў, у тым ліку актывісты «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Анатоль Міхнавец і Ірына Губская.

 

«Напраўду, гэта шчасце быць у Варшаве на імшы на роднай, беларускай мове. Было вельмі прыемна, што прыйшло досыць шмат беларусаў. Вельмі ўрачыстая служба, якую вёў айцец-дамініканец Віталь (Сапега), вельмі прыгожа спявала моладзь. Я маліўся за вызваленне сваіх сяброў, якія пакутуюць у турмах і калоніях, за іхныя сем’і, за душы ўсіх, хто загінуў за свабодную Беларусь, а таксама за тых людзей, з якімі я сядзеў у турмах і калоніях. Імша была яшчэ больш урачыстай, бо прайшла ў Дзень беларускай салідарнасці і напярэдадні Божага нараджэння», – сказаў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», былы палітвязень Зміцер Бандарэнка.

 

«Я – праваслаўная, але сёння тут сабраліся беларусы, якія маліліся за свабоду палітычных зняволеных, за свабоду і духоўнае адраджэнне Беларусі. І было важна ў гэты дзень быць разам, незалежна ад канфесіі», – адзначыла галоўная рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Болей навін