Рымашэўскі: Рэжым адмовіцца ад сацыяльнай падтрымкі
Палітык упэўнены, што Тозік агучыў рэальныя планы ўладаў Беларусі.
«Я лічу, што віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік агучыў рэальную стратэгію беларускіх уладаў. Да гэтых слоў трэба ставіцца сур’ёзна. І бясплатная адукацыя, і бясплатныя медыцынскія паслугі – гэта тое, ад чаго рэжым будзе адмаўляцца», – заявіў у інтэрв’ю сайту charter97.org сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД).
Па словах палітыка, уладу перастала цікавіць сацыяльная дапамога насельніцтву, якое яе не падтрымлівае:
«Усё, што адбываецца ў апошні час, у тым ліку ўвядзенне прыгоннага права на заводах, азначае тое, што рэжым страціў падтрымку беларусаў, ён гэта добра разумее. Таму ён змяніў сваё электаральнае стаўленне. Раней рэжым абапіраўся на падтрымку беларускага народа, таму ён хоць бы мінімальна вылучаў грошы на сацыяльную падтрымку. А цяпер ён абапіраецца на алігархаў, сілавыя структуры і выканаўчыя камітэты, інтарэсы якіх ён і будзе задавальняць у першую чаргу».
Палажэнне найбольш уразлівых катэгорый грамадства будуць толькі пагаршацца, лічыць Віталь Рымашэўскі:
«У рэжыму грошай няма, ён адмовіўся ад сацыяльнага кантракту з беларускім народам і перайшоў на кантракт з алігархамі і сілавікамі, дзякуючы якім рэжым і ўтрымліваецца. Будуць падтрымлівацца менавіта гэтыя катэгорыі грамадства, а вось становішча большасці грамадзян, асабліва сацыяльна абяздоленых, будзе толькі пагаршацца. Мы назіраем вельмі істотную трансфармацыю рэжыму».
Нагадаем, выступаючы ў чацвер у беларускім «парламенце» віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік заклікаў беларусаў не знаходзіцца ў «палоне ілюзій» аб бясплатнасці сацыяльных паслуг. «Сёння становіцца абсалютна відавочна тое, што нам вельмі важна сыходзіць ад апекі нашых людзей», – адзначыў Тозік.