Павал Севярынец атрымаў віншаванне ад 18 дыпламатаў
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, які зняволены ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін, атрымаў поштай навагодняе віншаванне, падпісанае 18 дыпламатамі Еўрапейскага Саюзу і ЗША: абмасадарамі і прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нідэрландаў, Венгрыі, фінляндыі, Румыніі, Ірландыі, Славакіі, Чэхіі, Балгарыі, ЕС і ЗША.
Сустаршыня БХД вельмі ўдзячны дыпламатам за падтрымку і мяркуе, што падобныя віншаванні дасланыя ўсім беларускім палітвязням.