На дзень народзінаў да Севярынца на “хімію” прыехалі 30 гасцей (Відэа, фота)
30 снежня 2012 года Паўлу Севярынцу споўнілася 36 гадоў. У мястэчка Куплін на дзень народзінаў да палітвязня прыехалі каля 30 чалавек, у тым ліку сябры БХД з Берасця і Мінску. Сябры-маладафронтаўцы падаравалі палітыку смартфон «Самсунг Гэлэксі С». Як жартавалі прысутныя, «С» — значыць Севярынец.
Паплечнікі з берасцейскай суполкі БХД прывезлі з сабой мангал і шашлык, які паставілі проста ў дворыку Паўлавай камендатуры. Блізкасць «хіміі» надавала святкаванню асаблівую пікантнасць. Выйшаў сапраўдны пікнік на прыродзе. Праўда, Павал трымае пост, таму смажанінай частаваліся госці.
Нягледзячы на холад, госці не раз’язджаліся. Калі сцямнела, мангал перарабілі ў вогнішча. Пад смех і жарты Павал «травіў байкі» са свайго жыцця. Падзеяй года ён назваў нядаўні шлюб Насты Палажанкі і Змітра Дашкевіча. А пра ўласнае вяселле сказаў толькі, што «ўсё будзе нечакана, як у Дашкевічаў».