Актывісты БХД сабралі 500 подпісаў за адкрыццё супермаркету ў Гомлі
Актывісты аргкамітэту па ствраэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” дапамагаюць жыхарам Навабеліцкага раёну Гомля ў вырашэнні праблемы дарагіх прадуктаў.
У Навабеліцы, насельніцтва якой налічвае 40 тыс. чалавек, няма ніводнай буйной прадуктовай крамы. Пры гэтым а амаль усе дробныя крамы належаць аднаму ўладальніку, які ва ўмовах манаполіі завышае кошты на свае тавары. У сувязі з гэтым жыхары раёну вымушаныя альбо купляць прадукты па высокіх коштах, албо ездзіць у іншыя раёны Гомля.
З гэтай нагоды актывісты БХД у межах кампаніі “Рада народных дэпутатаў” напярэдадні Новага году арганізавалі збор подпісаў у Адміністрацыю Новабеліцкага раёну з заклікам пабудаваць у раёне буйную краму ці паспрыяць прыцягненню сюды гіпермаркетаў. Як распавяла каардынатарка збору подпісаў Таццяна Тоўсцік, пад дадзеным зваротам падпісаліся больш за 500 чалавек.
Гэта не адзіная праблема раёну і ў бліжэйшы час актывісты БХД збіраюцца ўзяцца за вырашэнне і іншх праблемаў жыхароў Навабеліцы.