Cвяточная калядная вечарына БХД

09 студзеня 2013 14:01  |  Галоўныя навіны

У суботу 12 студзеня запрашаем вас на сход менскай гарадской суполкі БХД і святочную вечарыну, прысвечаную Святу Хрыстова Нараджэння! Пачатак вечарыны ў 16-00, адрас: вул.Чарнышэўскага, 3

У вас будзе магчымасць даведацца і абмеркаваць планы БХД на 2013 год.

Таксама плануецца святочная праграма з удзелам беларускага фальклорнага гурта “Горынь”,  

– сапраўдныя калядныя спевы, 

– выступы паэтаў і бардаў,

– конкурсы, віктарыны, калядныя спевы, падарункі,

– святочны пачастунак, весялосць і добры настрой.

Тэлефон для кантактаў +375297795698 (Вікторыя).

Чакаем вас і вашых сяброў! Не прапусьціце шанец яшчэ раз супольна адзначыць цудоўныя радасныя Святы!

Болей навін