Акцыя-выклік у Наваполацку (фота)

11 студзеня 2013 15:32  |  Палітыка

Наваполацкі актывіст аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Сяргей Малашэнак сфатаграфаваўся на ганку ГАУС у Наваполацку з партрэтам асуджанага Алеся Бяляцкага.

Гэта была акцыя салідарнасьці з пакаранымі штрафамі гарадзенцамі, якіх асудзілі за партрэт Алеся Бяляцкага.

Наваполацкія актывісты таксама запрашаюць далучыцца да акцыі ўсіх неабыякавых землякоў і выкладваць фота з плакатамі з выявай Алеся Бяляцкага ў сябе ў блогах і сацыяльных сетках.

 

Акцыя-выклік у Наваполацку (фота)

Болей навін