Мінюст прыпыняе рэгістрацыю МХД на месяц
Міністэрства юстыцыі даслала ліст, у якім абвясціла аб прыпыненні на месяц рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”.
У Мінюсце ад аргкамітэту МХД у дадатак да ўжо пададзеных дакументаў запатрабавалі прадставіць дакументы, падача якіх непрадугледжаная законам. Кіраўніцтва МХД падаваць гэтыя дакументы не збіраецца і лічыць, што яны патрэбныя, каб сфабрыкаваць справу аб нерэгістрацыі аб’яднання.
Нагадаем, што ўстаноўчы сход грамадскай арганізацыі “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” адбыўся ў Менску 3 лістапада 2012 года.
“Устаноўчы сход і тое, як заснавальнікі МХД ставілі свае подпісы за заснаванне арганізацыі, фіксавалася на відэа. Гэтыя кадры, безумоўна, будуць прадэманстраваныя ў судзе ў выпадку, калі МХД афіцыйна адмовяць у рэгістрацыі”, – адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марна Хоміч.