Атрымаць дазвол на пікет не ўдаецца, нават выканаўшы ўсе патрабаванні

18 студзеня 2013 16:25  |  Палітыка

Заяўку было вырашана падаваць 19 студзеня. І ў міліцыю звярнуліся загадзя, 5 студзеня. У гарадскім аддзеле міліцыі ім прапанавалі напісаць заяву на імя начальніка ў адвольнай форме.

 

Праз чатыры дні заяўнікі зайшлі ў гараддзел міліцыі, каб пацікавіцца вынікамі. Аказалася, што заяву ніхто не разглядаў. А калі яна трапіла да начальніка ГАУС Д.Разянкова, той сказаў, што яна “складзена не па форме”, і разгляду не падлягае. Як скласці заяву і дамову на ахову пікета і пікетоўцаў належным чынам, супрацоўнік міліцыі патлумачыць адмовіўся, пра што заяўнікі  паведамілі мясцоваму незалежнаму  сайту freeregion.info.

 

Форма дамовы не задаволіла і медыкаў. Прычым прадстаўнікі гарадской бальніцы самі склалі гэтую дамову, якую праз некалькі дзён  самі ж і анулявалі.

 

Дамова з медыкамі тычылася дзяжурства брыгады “хуткай дапамогі” падчас акцыі. У дамове ад 27.12.2012 было ўказана, што гэтая паслуга мусіць быць аплачана пасля мерапрыемства. Але праз да тыдні заяўнік, сябар БХД Сяргей Малашэнак атрымаў паведамленне з гарадской бальніцы, што дамова анулюецца праз “неўзгодненасць і супярэчлівасць парадку аплаты”: аказваецца, медыкі мусілі даслуць на пікет “хуткую дапамогу” па факце перадаплаты. Але заплаціць грошы наперад актывістам так і не прапанавалі – проста скасавалі ўжо заключаную дамову.

 

Падобна, што апазіцыйныя пікеты ў Наваполацку вырашылі не дазваляць любым коштам, лічаць актывісты. Яны мяркуюць, што для такіх высноваў у іх ёсць усе падставы.

Болей навін