У Наваполацку ля дома затрымалі Сяргея Малашэнка

24 студзеня 2013 08:19  |  Галоўныя навіны

У Наваполацку раніцай 24 студзеня ля самага дому міліцыянты затрымалі мясцовага актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргея Малашэнка.

 

Ён ішоў на пошту, каб даслаць ліст начальніку Наваполацкага РАУС, у якім хацеў запытацца, чаму яму даслалі позву без патрэбных пазнак, да таго ж яе папросту кінулі ў паштовую скрыню.

 

Як распавяла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец, Малашэнка затрымалі адразу на выхадзе з пад’езду і на вачох у жонкі запіхнулі ў міліцэйскую машыну.

 

Нагадаем, актывіста выклікалі «на размову» пра фотаздымак з партрэтам Алеся Бяляцкага.

Болей навін