Суд над Сяргеем Малашэнкам перанеслі
Суд над наваполацкім актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Сяргеем Малашэнкам перанеслі на 29 студзеня. Паседжанне пачнецца а 9-й гадзіне раніцы. Прычына гэтага ў тым, што Малашэнак запатрабаваў абаронцу.
За адзіночны пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП Беларусі (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзенне масавых мерапрыемстваў, здзейсненае паўторан на працягу года адміністратыўнага спагнання за такое самае парушэнне). Яна прадугледжвае ці штраф у памеры 2-5 млн рублёў, ці адміністратыўны арышт.
Напярэдадні ў паштовую скрыню актывіста паклалі позву на размову ў міліцыю, у якой не было пазначана ні прычынаў выкліку, ні таго, у якасці каго выклікалі актывіста. “Я сказаў міліцыянту, што з задавальненнем прыйду на гутарку, калі мне дашлюць належным чынам аформленую позву. Аднак мяне вырашылі папросту затрымаць. Пры гэтым час, пазначаны ў позве тады яшчэ не наступіў”, – паведаміў Сяргей Малашэнак.