Сябры БХД удзельнічаюць у Нарвегіі ў канферэнцыі па падрыхтоўцы да перадвыбарчай кампаніі
Прадстаўнікі аргкамітэту па стварэнні БХД, запрошаныя кіраўніцтвам Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі, прымаюць удзел у канферэнцыі рэгіянальных каардынатараў па падрыхтоўцы да перадвыбарчай кампаніі.
Мэтай удзелу ў канферэнцыі таксама з’яўляецца ўмацаванне міжпартыйных дачыненняў і сувязяў, абмен досведам.
Запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам партыі, сябрамі нацыянальнай рады, прадстаўнікамі камітэтаў самакіравання.