Хрысціянскія Дэмакраты Менска легалізавалі сваю дзейнасць

01 лютага 2013 07:57  |  Галоўныя навіны

Дзейнасць арганізацыі будзе распаўсюджвацца на тэрыторыю Менска. Мэта яе стварэння і рэгістрацыі – легалізаваць дзейнасць менскай гарадской арганізацыі аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

 

Каб пазбавіць міністэрства юстыцыі зачэпак для адмову ў рэгістрацыі сход з юрыдычнага пункту гледжання праведзены ідэальна. Быў абраны мінімальны склад заснавальнікаў. Сход праходзіў на офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая мае права здаваць яго ў субарэнду. Усе людзі ставілі подпісы пад відэазапіс.

 

“Гэта адзіныя фактычна прычыны, па якіх Міністэрства юстыцыі адмаўляе. Адмаўляюць таксама па зачэпках па Статуце. Таму, каб пазбегнуць прэтэнзій, за ўзор узяты статут апошняй зарэгістраванай грамадска-палітычнай арганізацыі ў Беларусі – Руху “За свабоду”. Прычыны, па якіх можна адмовіць у рэгістрацыі арганізацыі, уявіць вельмі складана”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

Таксама 31 студзеня адбыўся сход суполкі прафсаюзнай арганізацыі “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, якая афіцыйна ўвайшла ў склад менскага аддзялення прафсаюзаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Яе кіраўнікамі таксама абраныя Галіна Каржанеўская і Марына Хоміч. Стварэнне прафсаюзнай суполкі дае менскім хрысціянскім дэмакратам легальна дзейнічаць ужо зараз, не чакаючы рэгістрацыі.

Болей навін