У Магілёве адбыўся гарадскі Устаноўчы сход маладых хрысціянскіх дэмакратаў

06 лютага 2013 08:30  |  БХД

У Магілёве маладыя хрысціянскія дэмакраты правялі Устаноўчы сход, на якім аб’явілі аб стварэнні Грамадскага аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты Магілёва” (ГА “МХДМ”). На паседжанні была абрана Рада – кіруючы і выканаўчы орган будучай арганізацыі, а таксама Старшыня Схода і Рады – Дудкін Яўген.

 

У сваім вітальным слове да удзельнікаў і гасцей Схода ён адзначыў, што згуртаванне моладзі хрысціянскай дэмакратыі – “гістарычная падзея не толькі для горада Магілёва, але і для Рэспублікі: упершыню ва “ўсходняй сталіцы” Беларусі ўзнікла магчымасць стварэння моладзевага грамадскага аб’яднання хрысціянскіх дэмакратаў. Яшчэ толькі 3 лістапада 2012 года адбыўся Устаноўчы З’езд Республіканскага Грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” і мы маем права адгукнуцца на яго заклік, далучыцца да пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і правой дзяржавы”.

 

На далей працягнуў, “моладзь Магілёва мае магчымасць стварыць грамадзянскае аб’яднанне на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей, якія маюць больш за тысячагадовую гісторыю на Беларусі. Пасля амаль сямідзесяцігадовай манаполіі камуністычнай ідэалогіі, цяпер, пры ўмове дзейнасці з роўнымі магчымасцямі, мы, маладыя хрысціянскія дэмакраты, можам стаць альтэрнатывай пераемніку традыцый камсамола – ГА “БРСМ” – абараніць і захаваць традыцыі нашых продкаў, гісторыю, даць новы ўздых увсебаковага жыцця нашай Айчыне!


Згодна з aртыкулам 36 Канстытуцыі РБ “Кожны мае права на свободу аб’яднанняў”, аaртыкула 19Закона РБ ад 7 снежня 2009 “Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі” моладзь мае права ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ствараць моладзевыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх накіравана на задавальненне і абарону яе грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў і законных інтарэсаў”.


Не забівай, не крадзі, не кажы няпраўды пра бліжняга твайго – вось асноўныя прынцыпы хрысціянскай дэмакратыі – сапраўдны шанец зрабіць жыццё Беларусі лепш! Менавіта будуючы сваю дзейнасць на аснове праўды і справядлівасці, павагі да асобы чалавека і адказснасці перад Радзімай, магчыма зразумець, дапамагчы на дабро як асобнага чалавека, так і ўсяго грамадства, краіны. Хрысціянская дэмакратыя ўжо выявіла свой поспех у пасляваенным развіцці такіх краін як Германія, Італія, Францыя ў ІІ палове ХХ ст.

Цяпер жа, кожны з нас уваходзіць у гісторыю як сапраўдны грамадзянін, патрыёт, якому не абыякавы лёс Айчыны, намагаючыся аб’яднацца і быць разам. Мы, моладзь – будучыня Беларусі. І калі з намі Бог, то хто супраць нас?!

 

Сярод удзельнікаў Устаноўчага Сходу былі і госці. Сярод іх – Марына Хоміч – Старшыня Нацыянальнай Рады Рэспубліканскага Грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”. Яна павітала магілёўскіх сяброў, падтрымала іх у арганізацыі свайго аб’яднання, а таксама распавяла пра будучую дзейнасць ГА “МХД”.

 

Абазначыўшы накірунак сваёй будучай дзейнасці, магілёўцы рыхтуюцца да падачы дакументаў на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. 

 

Болей навін