Запрашаем на круглы стол у справе Андрэя Гайдукова
У Менску 7 лютага адбудзецца круглы стол у справе наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве.
Падчас круглага стала будуць абмеркаваныя два галоўныя пытанні:
1) Справа Андрэя Гайдукова.
2) Колькасць палітвязняў у Беларусі.
У круглым стале будуць удзельнічаць сваякі Андрэя Гайдукова, праваабронцы, прадстаўнікі БХД, Маладога фронту і іншых партый і грамадскіх арганізацый.
Пачатак а 12-й гадзіне на Чарнышэўскага 3. Запрашаем журналістаў!