КДБ перанёс суд па скарзе Алега Аксёнава

07 лютага 2013 21:01  |  Палітыка

Судовае паседжанне Магілёўскага абласнога суду па скарзе каардынатара аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава супраць Камітэту дзяржбяспекі не адбылося па просьбе КДБ.

 

Пра гэта Аксёнаву паведамілі непасрэдна ў судзе перад пачаткам прызначанаг раней паседжання. Прычыны пераносу невядомыя. Дату, на якую перанясуць паседжанне, яму абяцалі паведаміць пазней.

 

У сваёй скарзе Алег Аксёнаў выказваў нязгоду з пастаноўкай яго на ўлік у КДБ за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі. 18 снежня 2012 году суд Ленінскага раёна Магілёва не задаволіў яго скаргу на пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ.

Болей навін