Адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Люблю Беларусь” по-русски (фота)

12 лютага 2013 11:48  |  Грамадства

Сёння ў Менску прайшла прэзентацыя перакладу на расейскую мову кнігі Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”.

Перакладчыкам выступіў бацька пісьменніка і палітыка, паэт і журналіст Канстанцін Севярынец. Канстанцін Паўлавіч зазначыў, што ідэя перакладу нарадзілася ў яго з размоваў у сеціве з былымі адакласнікамі, якія зараз апынуліся ў розных краінах былога Савецкага Саюза. Перакладаючы “Люблю Беларусь” для іх, а таксама для розных выданняў, ён вырашыў перакласці ўсё.

“Задача перакладу, – кажа Павал Севярынец, – адкрыць Расеі тую Беларусь, якой яна ва ўпор не заўважае. Глыбокую. Сусветна значную. Сутнасна хрысціянскую. Беларусь, якая тысячу гадоў ператварала саму Расею.

“Люблю Беларусь” по-русски прызначаная па-першае, для тых, хто не разумее беларускай мовы (і ў Расеі, і ў Беларусі); па-другое, для масквічоў і піцерцаў, якія ўпадабалі адпачываць у Беларусі, і, па-трэцяе, як падручнік-шпаргалка для ўдзельнікаў тэлевізійнага шоў “Я люблю Беларусь” :)”.

Чытаць “Люблю Беларусь” по-русски цяпер можна на асабістым сайце Паўла Севярынца http://sieviarynets.net/.

 

Адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Люблю Беларусь" по-русски (фота)Адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Люблю Беларусь" по-русски (фота)

Болей навін