Нацыянальная Рада БХД: патрабуем тэрмінова спыніць будаўніцтва АЭС у Гарадзенскай вобласці

12 лютага 2013 14:00  |  Палітыка

Заява Нацыянальнай Рады Беларускйа Хрысціянкай Дэмакратыі адносна праблемы наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС т праблемы будаўніцтва Астравецкай АЭС.

 

Заява

 

 

Нацыянальная Рада аргкамітэта Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя канстатуе, што, зыходзячы з указаў прэзідэнта Беларусі “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі падчас катастрофы на Чарнобыльсккай атамнай станцыі”:

 

– ад 1995 грамадзяне РБ-удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі ў Чарнобыле да сённяшняга часу застаюцца ў становішчы сацыяльна неабароненых грамадзянаў;

 

– беларускае заканадаўства, якое прымаюць дэпутаты ППНС Беларусі, зводзіць на нішто статус Чарнобыльскіх ліквідатараў і пацярепелага насельніцтва, а з 1995 года ў Беларусі мэтанакіравана змяншаліся ільготы ліквідатарам і грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС;

 

– урад Беларусі мэтанакіравана ўключае ў сяльгасзварот тэрыторыі, забруджаныя радыёнуклідамі, вырабляючы на гэтых землях прадукты харчавання і матывуючы гэта тым, што Беларусь пераадолела наступствы Чарнобыльскай катастрофы;

 

– замена пасведчанняў ліквідатараў спрычынілася да таго, што “ліквідатараў” у Беларусі не засталося, а засталіся грамадзяне, пацярпелыя ад катастрофы. Статус беларусаў, пацярпелых ад Чарнобыля, не ідзе ў ніякое параўнанне са статусам ліквідатараў у іншых краінах былога СССР.

 

– на фоне ўшчамлення грамадзянскіх і сацыяльных правоў пацярпелых грамадзянаў у Беларусі разгортваецца будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, у той час як перадавыя эканомікі свету адмаўляюцца ад атамных станцый, аддаючы перавагу альтэрнатыўным крыніцам энергіі.

 

– медычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы для беларусаў жудасныя, яны да сёння хаваюцца ўладамі рознага ўзроўню; дапамога замест інвалідаў-чарнобыльцаў дастаецца чыноўнікам;

 

– Міністэрства аховы здароўя не звязвае захворванні, што спрычыніліся да інваліднасці чарнобыльскіх ліквідатараў, з працамі ў зоне аварыі на ЧАЭС;

 

– шкода, нанесеная Чарнобыльскай катастрофай, не меншая за 32 нацыянальныя гадавыя бюджэты Рэспублікі Беларусь.

На гэтай падставе мы патрабуем:

 

– тэрмінова спыніць будаўніцтва АЭС у Гарадзенскай вобласці;

 

– абнавіць сістэму інфармавання насельніцтва Беларусі пра рэальнае становішча бяспечнай жыццядзейнасці грамадзян, якія пражываюць у забруджаных радыёнуклідамі і забеспячэння грамадзянаў дазіметрычнымі прыладамі;

 

– зрабіць празрыстым Чарнобыльскі фонд;

 

– ад кіраўніцтва Расеі як правапераемніцы СССР пакрыць шкоду здароўю грамадзянам Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы;

 

– ад Камісіі ААН па правах чалавека – стварыць незалежную камісію па пытанні парушэння ў Беларусі правоў на здароўе ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.

Болей навін