У Горадні БХД падало дзве заяўкі на пікет

13 лютага 2013 11:56  |  Галоўныя навіны

У Горадні актывісты аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі дзве заяўкі на правядзенне пікетаў 2 сакавіка – ў Румлёўскім парку і каля мікрарынку “Фарты”.

 

Мэтай мерапрыемства ёсць інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй Дамовы аб малым прымежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча і збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства замежных спраў наконт перадачы ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне Дамовы.

 

“Мы змянілі фармат. Цяпер мы плануем звяртацца як у мага болей дзяржустаноў. Раней мы звярталіся ў Адміністрацыю прэзідэнта, а зараз подпісы будуць збірацца ў МЗС Беларускі”, – адзначыў каардынатар кампаніі за падпісанне Дамовы аб малым памежным руху Зміцер Кухлей.

 

“Мы падалі заяўкі на адно дакладна дазволенае месца, але ж яно бязлюднае, і адно месца шматлюднае, але яно патрабуе дадатковага вызначэння”, – сказаў ён.

 

Болей навін