Для кангрэсменаў ЗША арганізавалі Дзень беларускага палітвязня (фота)
8 лютага сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амерыцы чарговы раз прынялі ўдзел у сустрэчах з амерыканскімі кангрэсменамі і іх памочнікамі па пытаннях знешняй палітыкі. Адным з яе арганізатараў быў прадстаўнік БХД у ЗША Мікалай Цімашэнка.
Тэмай сустрэчы былі палітвязьні на Беларусі. У кожнай размове сябры ЗБМА распавядалі амерыканскім палітыкам пра палітвязняў Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца, Эдуарда Лобава, Алеся Бяляцкага і іншых. Кожны з палітыкаў атрымаў партрэты палітвязняў і інфармацыю аб абставінах іх зняволення.
Спясіўцава Святлана (ЗБМА Нью Ёрк): Падчас сустрэчаў у Кангрэсе ЗША, я адказвала за правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі Кангрэсменаў Нью Йорку. Вельмі часта за фігурамі палітвязьняў, якія ўпамінаюцца ў прэсе найчасцей, вобраз астатніх палітвязняў губляецца, таму на сустрэчах мы факусаваліся на лёсах тых палітвязьняў, пра якіх у прэсе гаворыцца меней Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец.
Марына Апекун (ЗБМА Фларыда): Я была адным з арганізатараў візіта да кангрэсменаў . Лічу, што нашая моладзевая арганізацыя павінна як мага шырэй распаўсюджваць інфармацыю пра тых людзей, якія сядзяць ў турмах Беларусі па палітычных матывах. Болей увагі да пытання палітвязmняў з боку ЗША-болей шанцаў на тое, што ў турме над імі не будуць зьдзекавацца.
Наталля Паташка (ЗБМА): Падчас правядзення гэтай сустрэчы я спрабавала дамагчыся, каб кожны кангрэсмен, якога наведвалі сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амерыцы выступіў публічна ў Кангрэсе ЗША з асуджэннем Лукашэнкі і тых, хто праз яго загады ідзе на злачынства, калі пераследуе невінных людзей. Лукашэнка і тыя, хто яму дапамагаюць у пераследзе не пазбегнуць адказнасьці за свае ўчынкі таму, што кожнае злачынства дакументуецца і дакуманты чакаюць свайго часу, каб з’явіцца на незалежным судзе.
Фота №1 Эмблема Кангрэса
Фота №2-4 На сустрэчы з Кангрэсменам Карэн Бас членам камісіі па правох Чалавека
Фота №5 На сустрэчы з прадстаўнікамі кангрэсмена Майкла Грыма Нью Йорк
Фота №6 На сустрэчы з прадстаўнікамі кангрэсмена Ціма Скота Паўднёвая Караліна