Слонім пераняў эстафету ў марафоне “Хваля Салідарнасці” (фота)
Сябры Слонімскай суполкі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі разам з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў далучыліся да “Хвалі салідарнасці”.
12-13 лютага ў межах кампаніі ў розных месцах Слоніма былі расклееныя ўлёткі з партрэтамі палітвязняў з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню!».
Апроч таго, 8 лютага мясцовыя актывісты БХД пры самым уездзе ў Слонім з боку Баранавічаў па трасе Менск — Баранавічы — Слонім — Ваўкавыск — Беласток прымацавалі плакат з надпісам “Свабоду палітвязням!”.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. З яго раскладам можна азнаёміцца тут.