“Хваля Салідарнасці” ў Наваполацку: нацыянальны сцяг на мясцовым “хмарачосе” (дадаліся новыя фота)
15 лютага наваполацкія актывісты «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» далучыліся да ўсебеларускай Хвалі Салідарнасці з палітвязнямі.
У ажыўленым месцы горада, каля гандлёвага цэнтра «Дыяніс» быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Апроч гэтага, актывісты распаўсюджваюць па скрынях навапалачанаў улёткі з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме і Баранавічах.