У Віцебску падчас “Хвалі Салідарнасці” затрыманыя сябры БХД. Суд у панядзелак (Фота)

16 лютага 2013 14:02  |  Галоўныя навіны

Cёння 16 лютага каля апоўдня ў Віцебску былі затрыманыя сябры БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры горада ля Плошчы Свабоды пасля таго, як яны вывесілі расцяжку “Свабоду палітвязням”.

 

Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла віцебская каардынатарка аргкамітэту Таццяна Яўгенаўна Севярынец. Хлопцы звязаліся з ёй па мабільніку і паведамілі, што іх вязуць у міліцыю. Паводле яе словаў, зараз яны мусяць знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУСе Віцебска.

 

Аляксей Кішчук здолеў паведаміць Таццяне Севярынец, што актывістаў вязуць у ізалятары часовага ўтрымання, дзе іх будуць утрымліваць да суду, што адбудзецца ў панядзелак.

 

Адзначым, што Стасу Лаўрэнаву сёння спаўняецца 20 год. Сустрэне ён іх у ІЧУ.

 

У Віцебску падчас "Хвалі Салідарнасці" затрыманыя сябры БХД. Суд у панядзелак (Фота)
У Віцебску падчас "Хвалі Салідарнасці" затрыманыя сябры БХД. Суд у панядзелак (Фота)
У Віцебску падчас "Хвалі Салідарнасці" затрыманыя сябры БХД. Суд у панядзелак (Фота)

У Віцебску падчас "Хвалі Салідарнасці" затрыманыя сябры БХД. Суд у панядзелак (Фота)У Віцебску падчас "Хвалі Салідарнасці" затрыманыя сябры БХД. Суд у панядзелак (Фота)

Болей навін