У Віцебску працягваюцца акцыі ў межах “Хвалі салідарнасці” (фота)
17 лютага ў Віцебску мясцовыя сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” правялі сумесную акцыю ў межах “Хвалі Салідарнасці”.
У гэты дзень яны разам напісалі лісты беларускім палітвязням, а таксама ўзялі капэрты з адрэсамі вязняў з сабой, каб як мага больш людзей маглі напісаць ім.
“Спадзяемся, што лісты дойдуць да ўсіх зняволеных”, – адзначыла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.
Нагадаем, 16 лютага ў Віцебску былі затрыманыя сябры БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры горада ля Плошчы Свабоды пасля таго, як яны вывесілі расцяжку “Свабоду палітвязням”.