У Віцебску суд над Лаўрэнавым і Кішчуком перанеслі (абноўлена, дадаліся фоты з суду)
18 лютага ў Віцебску судзяць актывістаў аргкамітэту Партыі БХД Стаса Лаўрэнава і Аляксея Кішчука, якіх затрымалі 16 лютага падчас “Хвалі Салідарнасці”.
У судзе над актывістамі прысутнічае каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.
На фота затрыманыя Кішчук і Лаўрэнаў па дарозе ў ІЧУ.
11.30 Актывістаў прывезлі ў суд. Зараз вырашаецца пытанні таго, які суддзя будзе весці працэс. Таццяна Севярынец здолела перадаць ім, на ўсялік выпадак, перадачку.
11.50 Стала вядомае імя суддзі – Іна Грабоўская, якая неаднаразова судзіла віцебскіх актывістаў. Людзей запускаюць у залю суду.
12.20 Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук запатрабавалі адвакатаў і зараз вырашацца, на які дзень будзе перанесенае паседжанне. Абвінавачванне прад’яўленае па арт. 23.34 КоАП.
12.45 Судовае паседжанне перанеслі на 21 лютага. Яно пачнецца а 16-й гадзіне.