“Хваля Салідарнасці” на рынку ў Смаргоні (фота)
19 лютага марафон Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” дасягнуў Смаргоні.
У гэты дзень актывісты аргкамітэту БХД распаўсюдзілі на гарадскім рынку ўлёткі з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў і заклікам падтрымаць іх.
З 17 лютага такія самыя ўлёткі актывісты распаўсюджваюць таксама па паштовых скрынях смарганчукоў і дошках аб’яваў гораду.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку, Баранавічах і Віцебску.