“Хваля Салідарнасці” цяпер і на мапе!

19 лютага 2013 17:34  |  Палітыка

За марафонам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” цяпер можна сачыць і на мапе!

 

Беларусі востра патрэбная кампанія ў абарону палітвязняў. Найперш, гэта абавязак салідарнасці: адзін за ўсіх – і ўсе за аднаго. Людзі, гатовыя змагацца за праўду і волю, уважліва глядзяць: ці абараняюць тут сваіх. Па-другое, тэма палітвязняў яднае ўсе дэмакратычныя сілы і найбольш прыдаецца не для пустых заяваў, а для супольных высілкаў. Па-трэцяе, палітвязні – галоўнае пытанне ў стасунках Беларусі з Еўропай, той самы ключ, якім адчыняецца геапалітыка беларускай незалежнасці.

Відавочна, рэпрэсіі вымагаюць нашага адказу – салідарнасці з тымі, хто церпіць за ўсіх. БХД заклікае ўсім нашым сябрам ды прыхільнікам зладзіць “ХВАЛЮ САЛІДАРНАСЦІ” – штодзённы марафон у лютым-сакавіку 2013 года. Пачаўшы 12 лютага з акцыямі па чарзе ў кожным буйным і сярэднім горадзе Беларусі – да Дня Волі.

 

Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.

Болей навін