Магілёўскія дэмакраты вырашылі загадзя распачаць «Хвалю Салідарнасці»

21 лютага 2013 09:58  |  Палітыка

Магілёўскія дэмакраты прымуць актыўны ўдзел у «Хвалі Салідарнасці». Яна пройдзе 21 лютага і будзе адзначаная шэрагам акцый. Кампанію ў абарону палітвязняў, ініцыяваную аргкамітэтам па стварэнні партыі БХД, падтрымалі прадстаўнікі большасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх арганізацый Магілёва, паведаміў сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Алег Аксёнаў. Паводле яго, Магілёў вылучаецца на мапе «турэмных» гарадоў краіны.

 

Ёсць некалькі акцый, якія будуць праведзеныя. Пакуль што ніхто не адмовіўся. У Магілёве шмат вязніц. 15, 17 і 4 калоніі знаходзяцца ў нашым горадзе. Калонія №4 – гэта самая страшная турма ў Магілёве, “Крытка” як кажуць у народзе. 

 

У межах падрыхтоўкі да Магілёўскага дня “Хвалі Салідарнасці” 21 лютага пройдзе паседжанне круглага стала . Запрошаныя ўсе жадаючыя. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе вул. Ленінская 29, офіс АГП. у 17-30. У праграме , абмеркаванне сумесных мерапрыемстваў, адпраўка паштовак палітвязням.

 

Акцыі “Хвалі Салідарнасці” таксама адбудуцца ў гарадах Магілёўскай вобласці: Асіповічах – 7-га і Бялынічах – 12-га сакавіка. Згодна з планам арганізатараў, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі. Скончыцца ён акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

 

Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку, Баранавічах, Віцебску, Смаргоні і Жлобіне.

Болей навін