У Магілёве прайшла акцыя ў падтрымку беларускай мовы (фота)
У Магілёве Маладыя хрысціянскія дэмакраты сумесна з грамадзянскай кампаніяй “Гавары праўду” распаўсюдзілі на прыпынках горада малюнкі з беларускімі назвамі паўсядзённых прадметаў.
Мэта – засяродзіць увагу жыхароў і гасцей “культурнай сталіцы” Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД), а таксама павысіць цікавасць да беларускай мовы.