Магілёўскія дэмсілы абмеркавалі сумесныя дзеянні на дзень “Хвалі Салідарнасці” (фота)

22 лютага 2013 08:59  |  Палітыка

У Магілёве 21 лютага прайшло паседжанне круглага стала ў межах акцыі правадзімай аргкамітэтам па стварэнні партыі БХД “Хваля Салідарнасці”.

 

У паседжанні прынялі удзел прадстаўнікі БХД,ПБНФ, Моладзі БНФ, АГП, Беларускай партыі працы і Свабоднага прафсаюзу Беларускага, грамадскага аб’яднання “Надзея”. Падтрымалі ўдзельнікаў паседжання таксама прадстаўнікі ЛДПБ, Справядлівага свету і Еўрапейскай Беларусі, але ў круглым стале узяць удзел не змаглі. Удзельнікі абмеркавалі сумесныя дзеянні на Магілёўскі дзень “Хвалі Салідарнасці”.

 

Усім палітвязням былі дасланыя паштоўкі з пажаданнем здароўя і хутчэйшага вызвалення, на кожнай паштоўцы былі пастаўленыя подпісы ўсіх удзельнікаў.

 

Магілёўскія дэмсілы абмеркавалі сумесныя дзеянні на дзень "Хвалі Салідарнасці" (фота)Магілёўскія дэмсілы абмеркавалі сумесныя дзеянні на дзень "Хвалі Салідарнасці" (фота)Магілёўскія дэмсілы абмеркавалі сумесныя дзеянні на дзень "Хвалі Салідарнасці" (фота)

 

Болей навін