24 лютага прэзэнтацыя новага альбому Андрэя Мельнікава “Зубы на далоні”
Вось што кажа пра тэму і аўдыторыю альбома сам бард: “Пасьля пэўнага адбору ў гэтым альбоме засталося 25 зубоў-трэкаў, а 25 – гэта больш за малочны камплект, то бок, альбом, відавочна, не для Вечных Дзяцей Беларусі, а для больш дарослага яе соцыюма і пазасацыяльных элементаў. Слухачам даецца добрая магчымасць спалучыць свае стаматалагічныя веды з музычнымі ды паэтычнымі і падобна нашаму слаўнаму АМАПу вызначыць, ці засталіся ў сківіцах альбому зубы-трэкі мудрасці і глупства, ці маюцца ў іх прызнакі карыесу, стаматыту, пульпіту і парадантозу і ці варта слухаць іх скрыгатанне далей. Прыемнага дыягназтызавання!”