“Хваля Салідарнасці”: Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам (фота)
У Полацку актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі перанялі “Хвалю Салідарнасці”.
Гасцей горада сустракае нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Таксама ў горадзе на інфармацыйных тумбах былі расклееныя ўлёткі з заклікам напісаць лісты палітвязням.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку, Баранавічах, Віцебску, Смаргоні, Жлобіне, Салігорску, Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.