“Белтэлеком” заблакаваў сайт БХД у Беларусі

25 лютага 2013 11:43  |  Галоўныя навіны

“Белтэлеком” заблакаваў сайт “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” www.bchd.info. Сайт заблакаваны з нядзелі, 24 лютага.

 

Між тым з-за мяжы, з проксі-сервераў і, напрыклад, праграму Opera Turbo сайт працягвае сваю працу. Спадзяемся, што ў бліжэйшыя дні праца сайта будзе адноўленая ў звычайным рэжыме.

 

“Безумоўна, гэта блакаванне звязанае з марафонам “Хваля Салідарнасці”, які праводзіць Беларуская Хрыцсіянская Дэмакратыя. Відавочна, што гэты марафон, які праходзіць у 37 гарадах Беларусі, вельмі нэрвуе беларускія спецслужбы. Тым не менш, гэтае блакаванне ніяк не паўплывае на дзейнасць БХД і марафон “Хваля Салідарнасці”, які сёння адбудзецца ў Магілёве. Мы працягваць інфармаваць сваіх прыхільнікаў праз сацыяльныя сеткі і незалежныя СМІ”, – адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Сайт узнавіў працу каля 18.00 25 лютага.

Болей навін