У Бабруйску праходзіць вечарына з нагоды дня народзінаў Васьковіча

26 лютага 2013 15:57  |  Палітыка

У Бабруйску 26 лютага праходзіць вечарына, прымеркаваная да дня народзінаў сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча і марафону Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці”.

 

Як паведаміла магілёўская абласная каарданатарка БХД Таісія Кабанчук, падчас вечарыны будзе паказанае слайд-шоў пра “Хвалю Салідарнасці” ў Бабруйску, два фільмы пра палітвязняў.

 

Таксама выступіць мясцовы бард з песнямі-прысвячэннямі палітвязням і знаёмыя палітвязняў, у тым ліку і бабуля Яўгена Васьковіча.

Болей навін