Георгі Дзмітрук: Беларусь скатваецца да Індыі
Новая рэдакцыя закона, рэгламентуючага выплату грашовай дапамогі па даглядзе за непаўнагадовымі дзецьмі, ёсць ударам па шматдзетных сем’ях і мацярынстве. Гэтак лічыць сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук.
Паводле яго словаў, “разрэкламаванае павышэнне дапамогі на дзяцей да 3 гадоў з 2013 года – усяго толькі манеўр улады, якая ўпарта хавае асноўную «навіну» антысацыяльныя закона”. “Ёсць два ключавыя навіны, пра якія СМІ маўчаць”, – адзначыў сустаршыня БХД,
Гэтак, закон фактычна адмяніў дапамогу на дзяцей старэйшых за 3 гады, за выключэннем сем’яў, дзе ёсць інваліды. “Для большасці шматдзетных сем’яў, якія маюць права на дапамогу на дзяцей ад 3 да 18 гадоў, гэта была значная падтрымка і магчымасць выжыць. Рэжым не пакінуў такога шанцу сем’ям, якія нараджаюць дзяцей для краіны”, – лічыць Георгі Дзмітрук.
Другі ўдар па шматдзетных сем’яў – дапамога па цяжарнасці і родах, якая, згодна з артыкулам 9 Закона, калі жанчына да «сыходу ў дэкрэт» прапрацавала менш за 6 месяцаў, усталёўваецца ў мінімальным памеры. “На сёння гэта 462 тыс. у месяц. Цяпер працуючыя цяжарныя жанчыны павінны не менш за 6 месяцаў працаваць, каб хоць неяк зарабіць на «чалавечую» дапамогу па цяжарнасці і родах. Калі дзеці нараджаюцца адзін за адным – атрымлівай дапамогу па мінімалцы!”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.
“Такім чынам, павышэнне адной дапамогі (прычым не для ўсіх: яе абрэзалі на 50% для прадпрымальнікаў) прыкрыла пазбаўленне правоў на дапамогу для шматдзетных і іншых малазабяспечаных і неабароненых сем’яў. Цяпер, калі ў шматлікіх шматдзетных сем’ях пачаліся праблемы, для іх стала выгадна каб у смье быў інвалід! Як у Індыі. Самае небяспечнае – гэта перспектыва пагалоўна дзіцячага інвалідства”, – звяртае ўвагу Георгі Дзмітрук.