“Хваля Салідарнасці” ў Ваўкавыску (фота)
Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Ваўкавыску 26 лютага правялі шэраг акцый у межах марафону БХД “Хваля Салідарнасці”.
Яны камунікавалі з жыхарамі, раздавалі ім улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў. Таксама актывісты БХД распаўсюдзілі ўлёткі на прыпынках грамадскага транспарту і на міні-рынку ў гарадскім мікрараёне.
Увечары 26 лютага ў Ваўкавыску прайшла малітва за вызваленне бязвінна асуджаных.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку, Баранавічах, Віцебску, Смаргоні, Жлобіне, Салігорску, Менску,Кобрыне, Магілёве і Полацку. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.