“Хваля Салідарнасці” ў Мёрах
27 лютага марафон “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” “Хваля Салідарнасці” прайшоў у Мёрах.
Мясцовыя актывісты БХД напрацягу паўтара тыдняў распаўюджвалі па горадзе ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў, а таксама распавядалі людзям пра сітуацыю са зняволенымі апанентамі ўлады.
Апроч таго, самім палітвязням былі дасланыя капэрты з віншаваннямі.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку,Баранавічах, Віцебску, Смаргоні, Жлобіне, Салігорску, Менску,Кобрыне, Магілёве, Полацку, Ваўкавыску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.