БХД віншуе беларусаў з вясной
Фелікс Баторын
* * *
Што пяюць капяжы?—Не тужы!
Памажы свайму сэрцу ўваскрэснуць.
Хутка крыгі на возеры трэснуць
І размножацца трэшчын вужы.
І насыціцца небам вада,
Стынь у сініх глыбінях патоне,
І лілея прачнецца ў бутоне,
І растане ў праменні нуда.
Зразумей, што пяюць капяжы
На мяжы між зімой і вясною,
Адгадай у нябесным зямное –
І сусвету пра ўсё раскажы.
(“Літаратурная Беларусь”
за 22.02.гг.)