У Горадні дазволілі пікет за малы памежны рух: ён пройдзе ў суботу

01 сакавіка 2013 19:33  |  Галоўныя навіны

Гарадзенскія ўлады дазволілі актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правядзенне пікету, мэтай якога ёсць інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй Дамовы аб малым прымежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

 

Пра гэта паведаміў гарадзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

 

Пікет пройдзе ў суботу, 2 сакавіка, у Румлёўскім парку з 12-й да 14-й гадзіны. Падчас яго запланаваны таксама збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства замежных спраў наконт перадачы ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне Дамовы.

 

Разам з тым гарадзенскія ўлады не задаволілі заяўку на правядзенне аналагічнага пікету каля мікрарынку “Фарты”.

Болей навін