У Горадні прайшоў пікет за актывізацыю малога памежнага руху (фота)

02 сакавіка 2013 14:29  |  Галоўныя навіны

У Горадні 2 сакавіка ў Румлёўскім парку адбыўся пікет аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” за актывізацыю малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай.

 

Падчас пікету гарадзенцы размаўлялі з сябрамі БХД, задавалі ім пытанні пра малы памежны рух і гэтак далей. Як адзначылі актывісты, адкрыццё 50-кіламетровай зоны безвізавага праезду вельмі зацікавіла многіх грамадзян.

 

Нагадаем, што сябры гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на чале з каардынатарам БХД у Мастах Змітром Кухлеем таксама распачалі онлайн-збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з просьбай паскорыць рэалізацыю Дамовы аб МПР з Польшчай.

 

Петыцыя заклікае Адміністрацыю прэзідэнта нарэшце пачаць дзеянні для рэалізацыі дамовы аб малым памежным руху з Польшчаю. Усе подпісы пад неабходнымі дакументамі стаяць ужо больш за год, а руху няма.

 

Аўтары зварота “глыбока занепакоеныя зацягваннем беларускім урадам рэалізацыі Дамовы аб малым прымежным руху з Рэспублікай Польшчай”. Паводле іх словаў, “дамова закранае інтарэсы болей за мільён беларускіх грамадзян, якія пражываюць на прымежнай беларуска-польскай тэрыторыі”.

 

 

У Горадні прайшоў пікет за актывізацыю малога памежнага руху (фота)У Горадні прайшоў пікет за актывізацыю малога памежнага руху (фота)У Горадні прайшоў пікет за актывізацыю малога памежнага руху (фота)У Горадні прайшоў пікет за актывізацыю малога памежнага руху (фота)У Горадні прайшоў пікет за актывізацыю малога памежнага руху (фота)У Горадні прайшоў пікет за актывізацыю малога памежнага руху (фота)

Болей навін