З клопатам пра здароўе
Ініцыятыўная група жыхароў г. Мінска накіравала ў Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама калектыўны зварот адносна прафілактыкі, ранняй дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў.
У лісце гаворыцца, што ад анказахворванняў у нас памірае 13,4% насельніцтва. У Беларусі выяўляецца да 40 тысяч новых выпадкаў рака за год. Падкрэслена, што ў краіне сітуацыя ўскладняецца шматлікімі фактарамі, сярод якіх не на апошнім месцы – наступствы Чарнобыльскай катастрофы.
Ініцыятары звароту просяць адказаць на шэраг пытаннняў і арганізаваць сустрэчу з грамадзянамі, якія падпісаліся пад зваротам.