“Хвалю Салідарнасці” ў Барысаве прысвяцілі беларускім палітвязням трох эпох (Відэа, фота)

06 сакавіка 2013 09:43  |  Галоўныя навіны

У аўторак 5 сакавіка, у 60-я ўгодкі сьмерці савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна чаргу “Хвалі Салідарнасці” пераняў Барысаў. Мясцовыя актывісты БХД, БНФ, АГП сабраліся на вечарыну, прысвечаную беларускім палітвязням 3-х эпох і 3-х рэжымаў: Расейскай Імперыі, СССР і цяперашняй Рэспублікі Беларусь.

 

У вечарыне ўдзельнічала сябра ўправы БХД, каардынатар Менскай вобласці і кампаніі БХД “Пакаянне” Валерыя Чарнаморцава з Менску.

 

Напачатку ўдзельнікі вечарыны паглядзелі ўрыўкі з фільмаў, прысвечаных савецкім рэпрэсіям. З-за хваробы жонкі на гэтай сустрэчы не змог пабыць былы вязень ГУЛАГу з Барысава Мікола Пазняк, які ў лагеры быў у брыгадзе вядомага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына.

 

Затым актывісты ўзгадалі паўстанне 1863 года супраць Расейскай Імперыі, якое распачалося 150 год таму і было жорстка задушанае маскоўскімі войскамі пад кіраўніцтвам генерал-губернатара “Паўночна-заходняга краю” Мікалая Мураўёва-вешальніка. Удзельнікі сустрэчы напісалі ўсебеларускую дыктоўку паводле ўрыўка з “Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага. Тэксты дыктовак было вырашана адаслаць у беларускія турмы для па адрасах цяперашніх беларускіх палітвязьняў разам з паштоўкамі, якія актывісты падпісалі напрыканцы вечарыны. Асабліва барысаўцы згадалі згадалі свайго земляка Аляксандра Маўчанава.

 

Дарэчы, у месцы збору ўдзельнікаў сустрэчы, за імі пільна сачылы людзі ў цывільным.

 

"Хвалю Салідарнасці" ў Барысаве прысвяцілі беларускім палітвязням трох эпох (Відэа, фота)"Хвалю Салідарнасці" ў Барысаве прысвяцілі беларускім палітвязням трох эпох (Відэа, фота)"Хвалю Салідарнасці" ў Барысаве прысвяцілі беларускім палітвязням трох эпох (Відэа, фота)

 

 

Фота і відэа Аляксандра Зянкова, ex-press.by

Болей навін