Случане просяць памяшканне для правядзенне дыктоўкі з нагоды паўстання Каліноўскага (фота)
У Слуцку 31 чалавек падпісаўся пад зваротам да старшыні мясцовага райвыканкаму з просьбай вылучыць памяшканне для правядзення беларускамоўнай дыктоўкі.
Мерапрыемства плануецца правесці 23 сакавіка з нагоды 150-годдзя нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У якасці памяшкання аўтары звароты просяць вылучыць на адну гадзіну які-небудзь школьны клас, залю і гэтак далей.