“Хваля Салідарнасці” прайшла ў Мастах (фота)
8 сакавіка “Хваля Салідарнасці” ў чарговы раз прайшлася па Гарадзенскай вобласці, на гэты раз акцыі салідарнасці з палітвязнямі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі ў Мастах.
Тут інфармацыйныя матэрыялы наконт палітвязняў былі размешчаныя на тумбах і дошках па цэнтральнай вуліцы горада, каля пад’ездаў шмапавярховых дамоў і ў паштовых скрынях.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.