“Хваля Салідарнасці”: у Пінску вывесілі расцяжку насупраць Палескага ўніверсітэта (фота)
9 сакавіка марафон Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” прайшоў у Пінску.
Тут мясцовыя актывісты БХД каля Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта вывесілі расцяжку “Свабода палітвязням”. Апроч таго, улёткі з інфармацыяй пра палітзняволены былі раскіданыя па паштовых скрынях пінчукоў.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.