У Баранавічах на “Хвалі Салідарнасці” адбыліся затрыманні

09 сакавіка 2013 15:01  |  Палітыка

У Баранавічах 9 сакавіка таксама прайшла “Хваля Салідарнасці” – арганізаваны Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй марафон салідарнасці з палітвязнямі, які праходзіць у розных гарадах Беларусі.

 

Мясцовыя актывісты БХД збіраліся правесці супольную малітву за палітвязняў на адкрытай пляцоўцы, аднак каля яе іх ужо чакалі міліцыянты і людзі ў цывільным. У сувязі з гэтым актывісты вырашылі памаліцца за палітвязняў у царкве, што стаіць каля запланаванага месца малітвы. Ідучы да царквы, яны заўважылі, як людзі ў цывільным затрымалі двух маладзёнаў, якія не мелі ніякага дачынення да акцыі. Верагодна, іх палічылі актывістамі БХД.

 

Нагадаем, што 14 лютага ў Баранавічах таксама ў межах “Хвалі Салідарнасці” мясцовыя актывісты БХД распаўсюдзілі па паштовых скрынях грамадзян, пад’ездах і прыпынках грамадскага транспарту ўлёткі з заклікам падтрымаць палітвязняў і інфармацыяй пра іх. Марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.

Болей навін